Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша ніва» стала часткова платнай. Як гэта працуе


Скрыншот старонкі аднаго з матэрыялаў «Нашай нівы»
Скрыншот старонкі аднаго з матэрыялаў «Нашай нівы»

Беларускае прыватнае выданьне «Наша ніва», якое нядаўна адмовілася ад папяровай вэрсіі газэты і пачало выдаваць папяровы часопіс «Наша гісторыя», 17 сьнежня ўвяло плату за прагляд некаторых матэрыялаў.

За што просяць грошы

Вялікая колькасьць матэрыялаў на сайце Nn.by ня стала платнай. Бясплатнымі засталіся штодзённыя навіны — як напісаныя ўласнымі журналістамі «Нашай нівы», так і перадрукі зь іншых выданьняў.

Вядома, што платнымі будуць матэрыялы з часопіса «Наша гісторыя» (яны цяпер сабраныя на старонцы History.nn.by), а таксама «архіўныя матэрыялы і ня толькі». А відэаінтэрвію «Ток», напрыклад, пакуль выдаюцца бясплатна. Поўны сьпіс платных катэгорыяў матэрыялаў пакуль не абвяшчаўся.

Як гэта выглядае

Вось так мы бачым старонку тэксту, анансаванага на перадавіцы першага выпуску «Нашай гісторыі». Чытач бясплатна бачыць толькі загаловак, імя аўтара і першы абзац, а далей ідзе прапанова плаціць.

Платны артыкул, якім яго бачыць карыстальнік, які не плаціў
Платны артыкул, якім яго бачыць карыстальнік, які не плаціў

Колькі гэта каштуе

  • 3 рублі — адзін платны артыкул (на рахунак можна пакласьці любую суму, карыстацца грашыма не адразу);
  • 6 рублёў — месяц доступу да ўсіх платных матэрыялаў;
  • за большыя сумы можна падпісацца на большыя адрэзкі часу, маюцца і зьніжкі: напрыклад, год падпіскі каштуе не як 12 месяцаў (6 х 12 = 72 рублі), а як 8 месяцаў і 10 дзён (50 рублёў).

Як плаціць

Па-першае, трэба стварыць уліковы запіс у так званым «Клюбе чытачоў» — ён жа патрэбен, каб пакідаць камэнтары на сайце. Каб пацьвердзіць асобу, трэба даць свой нумар тэлефона і ўвесьці пацьвярджальны код з атрыманай SMS (рэгістрацыі камэнтатараў праз тэлефон зь нядаўняга часу патрабуе закон).

Зарэгістраваны карыстальнік можа аплаціць падпіску праз сыстэму АРІП або праз сыстэму bePaid. Патрэбныя банкаўскія карткі MasterCard, Visa або «Белкарт». Плата прымаецца і з-за мяжы.

Навошта гэта трэба

«Наша ніва» тлумачыць, што зьяўляецца прыватным выданьнем, якое «цьвёрда захоўвае незалежнасьць ад уладаў і роўнааддаленасьць ад палітычных сілаў і бізнэс-колаў», таму самі па сабе грошы ў выданьня не зьяўляюцца, іх трэба зарабляць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG