Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пастанавіў ліквідаваць полацкае райпо


Ілюстрацыйнае фота. Адна з крамаў Белкаапсаюзу
Ілюстрацыйнае фота. Адна з крамаў Белкаапсаюзу

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці прызнаў банкрутам Полацкае раённае спажывецкае таварыства (райпо), яго мусяць ліквідаваць да 13 сьнежня 2019 году, піша БелТА.

Пасьля таго, як судовая пастанова набудзе моц, антыкрызісны кіраўнік Валер Байкоў мусіць выплаціць крэдыторам каля 3,5 мільёнаў за кошт распродажу маёмасьці банкрута. Паводле Байкова, у прадпрыемства больш за 200 крэдытораў, у тым ліку звыш 70 былых і цяперашніх супрацоўнікаў прадпрыемства. Райпо ім віннае больш як 48 тысяч рублёў заробку.

Маёмасьць банкрута ацанілі ў больш як 2 мільёны рублёў. Гэта каля 130 будынкаў, 40 транспартных сродкаў, а таксама «вялікая колькасьць» рухомай маёмасьці, у тым ліку гандлёвага абсталяваньня.

Справу аб эканамічнай няздатнасьці (банкрутцтве) полацкага райпо завялі ў верасьні 2018 году з ініцыятывы даўжніка. Полацкі райвыканкам і Белкаапсаюз далі згоду на ліквідацыю арганізацыі.

Белкаапсаюз: найбуйнейшая гандлёвая сетка перажывае крызіс

Сетка Белкаапсаюзу складаецца з абласных і раённых спажывецкіх таварыстваў («райпо»). Гэтую структуру называюць найбуйнейшым дзяржаўным рытэйлерам.

  • Цяпер спажывецкая каапэрацыя перажывае крызіс: крамы і сталоўкі зачыняюцца, кіраўніцтва арганізацыі страсаюць карупцыйныя скандалы.
  • Структуры Белкаапсаюзу займаюцца нарыхтоўкай і продажам сельгаспрадукцыі, разьвядзеньнем зьвяроў, скупляюць у насельніцтва ягады, грыбы, мёд, расьлінную сыравіну ды іншыя харчы.
  • Кампанія мае ўласныя транспартныя і будаўнічыя падразьдзяленьні, навучальныя ўстановы, штат налічвае больш за 86 тысяч чалавек.
  • Белкаапсаюз мае 8,1 тысячы крамаў, сярод іх 6,9 тысячы — харчовых і зьмяшанага асартымэнту. Амаль 70% іх — у сельскай мясцовасьці.
  • 704 «аўталаўкі» дастаўляюць тавары жыхарам больш як 14,4 тысячы маланаселеных вёсак, дзе няма стацыянарных крамаў.
  • Цяпер «Белкаапсаюзам» кіруе Валеры Іваноў. Яго папярэднік Сяргей Сідзько і першы намесьнік Дзьмітры Баранаў адбываюць пакараньне за хабары і злоўжываньне ўладай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG