Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская краіна, якую не прызнае Беларусь, створыць войска


Цяперашнія сілы надзвычайнага рэагаваньня ператворацца ў прафэсійную армію
Цяперашнія сілы надзвычайнага рэагаваньня ператворацца ў прафэсійную армію

Парлямэнт Косава 14 сьнежня ўхваліў закон аб стварэньні паўнавартаснай арміі, насуперак пратэстам Сэрбіі, аўтаномным краем якой гэтая краіна была да 2008 года.

Галасаваньне па пераўтварэньні сілаў надзвычайнага рэагаваньня на прафэсійнае войска было амаль аднадушным, яго байкатавалі заканадаўцы, якія прадстаўляюць сэрбскую меншасьць колькасьцю 120 000 чалавек (у цэлым насельніцтва Косава, па дадзеных 2017 года, складае 1.920.000 чалавек).

Злучаныя Штаты падтрымліваюць дзеяньні Косава, але адначасова спрабуюць супакоіць апанэнтаў стварэньня арміі. Яны нагадваюць, што гэты працэс будзе працягвацца «шмат гадоў».

Бялград і этнічныя сэрбы ў Косаве рашуча выступілі супраць стварэньня арміі Косава, называючы гэта парушэньнем рэзалюцыі ААН.

Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч 13 сьнежня заявіў, што «сытуацыя істотна пагоршыцца», калі Косава прыме рашэньне аб стварэньні арміі.

Беларусь дагэтуль не прызнала сувэрэнітэт і незалежнасьць Косава. Цяпер Косава, як самастойную, незалежную ад Сэрбіі дзяржаву, прызналі 111 краін сьвету, якія ўваходзяць у ААН. У той жа час траціна такіх дзяржаў альбо наагул не прызнае Косава, альбо заяўляе аб сваім нэўтралітэце ў гэтым пытаньні. Сярод іх і два сталыя чальцы Савету бясьпекі ААН — Кітай і Расея.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG