Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Капітан захопленага ФСБ украінскага буксіра адмовіўся сьведчыць і прызнаваць віну, — адвакат


Капітан буксіра «Яни Капу» Алег Мельнічук
Капітан буксіра «Яни Капу» Алег Мельнічук

Украінскі ваеннапалонны марак, капітан буксіра «Яни Капу» Алег Мельнічук адмовіўся даваць паказаньні і прызнаваць віну.

Як паведаміў напярэдадні ягоны адвакат Эдэм Семядляеў, 12 сьнежня ў Маскве «прайшлі сьледчыя захады ў дачыненьні капітана Алега Мельнічука».

«Ён сказаў, што ў адпаведнасьці з Жэнэўскай канвэнцыі зьяўляецца ваеннапалонным, вінаватым сябе ня лічыць і не дае якіх-небудзь паказаньняў», — напісаў Семядляеў у «Фэйсбуку».

Адвакат удакладніў, што арыштаваны вайсковец «па меры сіл падтрымлівае сваю каманду, а таксама прасіў падзякаваць усім, хто дапамагае ўкраінскім маракам».

Напярэдадні камандзір катэра «Бердянск» Раман Макрак заявіў, што гатовы сьведчыць толькі пасьля таго, як будуць вызваленыя яго падначаленыя.

12 сьнежня адвакат Аляксандра Маркава расказала пра стан самага малодшага з трох параненых украінскіх маракоў — 18-гадовага Андрэя Эйдэра, якога ўтрымліваюць у маскоўскім СІЗА «Матроская цішыня». Паводле яе даных, у марака «асколачнае раненьне ног, кульгае, асколак яшчэ ня выдалены». «Андрэю складана згінаць калена», — сказала абаронца.

Што трэба ведаць пра канфлікт Украіны і Расеі ў Азоўскім моры

Расея 25 лістапада заблякавала выхад украінскіх караблёў, якія плылі да Марыюпалю праз Керчанскі праліў, каб трапіць у Азоўскае мора. Тры ўкраінскія караблі і больш за 20 украінскіх маракоў захопленыя расейскімі вайскоўцамі.

  • Раніцай 25 лістапада расейскі сухагруз перагарадзіў Керчанскую пратоку перад трыма ўкраінскімі суднамі, якія ажыцьцяўлялі плянавы пераход з порту Адэсы ў порт Марыюпаль Азоўскага мора. Пазьней расейскі пагранічны карабель пратараніў буксір Вайскова-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны.
  • Расейскія вайсковыя караблі з дапамогай авіяцыі і спэцназу атакавалі і захапілі пашкоджаны ўкраінскі буксір і два малыя браняваныя артылерыйскія катэры. Шэсьць украінскіх маракоў былі параненыя, двое зь іх у цяжкім стане.
  • Паводле Расеі, украінскія караблі спрабавалі прайсьці празь Керчанскую пратоку незаконна. Украіна адкідае гэтае абвінавачваньне, спасылаючыся на міжнародныя і міжурадавыя пагадненьні.
  • Ці праўда, што ўкраінскія караблі парушылі расейскую мяжу ў Азоўскім моры?
  • Ва Ўкраіне абʼявілі ваеннае становішча з 28 лістапада да 27 сьнежня. Узброеныя сілы Ўкраіны прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасьць.
    Дзе ва Ўкраіне ўвялі ваеннае становішча
    Дзе ва Ўкраіне ўвялі ваеннае становішча
  • Канфлікт у Азоўскім моры паміж Украінай і РФ узьнік пасьля ўвядзеньня ў эксплюатацыю моста ў анэксаваны Крым. Украіна заяўляе, што Расея на падставе праверак затрымлівае дзясяткі суднаў, якія ідуць ва ўкраінскія азоўскія парты. Паводле Масквы, праверкі ўкраінскіх суднаў законныя.
  • Рада Бясьпекі ААН склікала 26 лістапада экстранае паседжаньне ў сувязі з рэзкім абвастрэньнем сытуацыі ў Керчанскім праліве, шэраг эўрапейскіх краінаў асудзілі дзеяньні Расеі ў Азоўскім моры.
  • Суд Сімферопаля на два месяцы арыштаваў 24 украінскіх маракоў, захопленых расейскімі сілавікамі. Украінская пракуратура прызнала іх ваеннапалоннымі.
  • Украіна на час дзеяньня ваеннага становiшча забараніла ўезд у краіну мужчынам –​ грамадзянам Расеі ва ўзросьце ад 16 да 60 гадоў.
  • У верасьні 2019 году адбыўся абмен палоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай, падчас якога захопленыя маракі вярнуліся ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG