Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў патлумачыў, чаму ў Расеі «нестандартны падыход да ўспрыманьня правоў чалавека»


Дзьмітрый Мядзьведзеў
Дзьмітрый Мядзьведзеў

Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў патлумачыў, чаму расейская Канстытуцыя не прызнае ўсе правы чалавека. На думку Мядзьведзева, абсягі абароны правоў абмежаваныя «каштоўнасьцямі, традыцыйнымі для расейскага грамадзтва». Пра гэта ён расказаў у артыкуле (pdf) для часопісу «Закон», напісаным да 25-годзьдзя асноўнага закону Расейскай Фэдэрацыі.

«Прызнаючы і абараняючы правы чалавека, расейская Канстытуцыя ўсталёўвае межы дамаганьняў на абарону такіх правоў, не прызнаючы правамі тыя, якія відавочна ўваходзяць у канфлікт з каштоўнасьцямі, традыцыйнымі для расейскага грамадзтва. Тым самым сама ідэя правоў чалавека атрымлівае новае прачытаньне ў адносінах да іншых канстытуцыяў і пазначае асаблівы, арыгінальны і нестандартны падыход да ўспрыманьня правоў чалавека», — лічыць Мядзьведзеў.

У артыкуле Мядзьведзеў заклікае «берагчы Канстытуцыю», пры гэтым нагадвае, што менавіта ён прапанаваў ўнесьці ў яе папраўкі, якія павялічваюць прэзыдэнцкі тэрмін (з 4 да 6 гадоў) і тэрмін паўнамоцтваў Дзяржаўнай думы (з 4 да 5 гадоў).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG