Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі абразу ўлады ў інтэрнэце прапанавалі прыраўняць да дробнага хуліганства


Дзяржаўная дума Расеі. Ілюстрацыйнае фота
Дзяржаўная дума Расеі. Ілюстрацыйнае фота

У Дзяржаўную думу Расеі ўнесены законапраект, які прыраўноўвае абразу прадстаўнікоў улады ў інтэрнэце да дробнага хуліганства.

Кіраўнік камітэту Савету фэдэрацыі па канстытуцыйным заканадаўстве Андрэй Клішас, яго першы намесьнік Людміла Бокава і намесьнік старшыні камітэту Дзяржаўнай думы па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці Дзьмітрый Вяткін прапануюць дапоўніць адміністрацыйны артыкул «дробнае хуліганства» нормай аб адказнасьці за распаўсюджваньне ў інтэрнэце матэрыялаў, «якія выказваюць відавочную непавагу да грамадзтва, дзяржавы, афіцыйных дзяржаўных сымбаляў, Канстытуцыі і органаў дзяржаўнай улады».

Згодна з кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэньнях, дробнае хуліганства караецца штрафам ад 1 тысячы да 5 тысяч рублёў, альбо арыштам да 15 сутак.

У праекце таксама ўнесеныя папраўкі да закону «Аб інфармацыі, інфармацыйных тэхналёгіях і аб абароне інфармацыі», згодна зь якімі Генэральны пракурор і яго намесьнікі надзяляюцца правам зьвяртацца ў «Роскомнадзор» з патрабаваньнем пазасудовага блякаваньня матэрыялаў, якія абражаюць ўладу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG