Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень нараджэньня сьвятара Мікалая Лапіцкага


Падзеі 13 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

12 сьнежня 1907 году нарадзіўся Мікалай Лапіцкі, настаяцель першай беларускай царквы на эміграцыі. У дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР ня раз чытаў у Кангрэсе ЗША прысьвечаную гэтай падзеі малітву.

Таксама ў гэты дзень

1620 — Ворша атрымала герб: у блакітным полі залаты паўмесяц, паміж ягонымі рагамі — срэбны крыж.

1913 — выйшаў першы нумар грамадзка-палітычнай газэты «Минчанин», якая выдавалася па-расейску каля году.

1919 — Пётра Крэчэўскі абраны старшынём Рады БНР. Ён выконваў гэтую функцыю да канца жыцьця, якое скончылася ў 1928 годзе на эміграцыі ў Празе.

1920 — на другім Усебеларускім зьезьдзе Саветаў прынятыя дапаўненьні да Канстытуцыі БССР і ратыфікаваная Рыская мірная дамова паміж Савецкай Расеяй і Польшчай. Зьезд выказаўся за перавод усіх дзяржаўных устаноў на беларускую мову.

1981 — генэрал Войцех Ярузэльскі абвясьціў у Польшчы ваеннае становішча.

2003 — вайскоўцы ЗША знайшлі ў схованцы і арыштавалі былога ірацкага прэзыдэнта Садама Хусэйна.

У гэты дзень нарадзіліся

1874 — Арнольд Шэнбэрг, аўстрыйскі кампазытар-мадэрніст.

1894 — Юліян Тувім, польскі паэт.

1919 — Валяр’яна Жолтак, мастачка, заслужаная дзяячка мастацтваў Беларусі.

1941 — Мікола Маляўка, беларускі паэт.

У памяці

1466 — памёр Данатэла, італьянскі мастак.

1867 — памёр Артур Гротгер, польскі мастак.

1919 — ня стала Платона Жуковіча, расейскага гісторыка Беларусі, Польшчы і Ўкраіны XVII–XVIII стагодзьдзяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG