Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры галоўныя рэформы, якія Пашыньян паабяцаў армянам


Нікол Пашыньян, архіўнае фота

Нікол Пашыньян, чый блёк «Мой крок» атрымаў пераканаўчую перамогу на выбарах у парлямэнт Армэніі, прапанаваў рэалізаваць некалькі радыкальных рэформаў:

  • адмяніць падаткі на малы бізнэс;
  • скараціць колькасьць міністэрстваў і ведамстваў і выдаткі бюджэту на ўтрыманьне чыноўнікаў;
  • даваць падатковыя льготы інвэстарам, якія хочуць укладваць сродкі ў Армэнію;
  • зьнішчыць эканамічныя манаполіі.

«У нас шмат міністэрстваў, частку зь іх варта скараціць, — сказаў Нікол Пашыньян на прэс-канфэрэнцыі ў панядзелак. — Міністэрства дыяспары можа быць ня толькі міністэрствам дыяспары, яно можа быць часткай нейкай структуры».

«Мы зьбіраемся вызваліць малы бізнэс ад падаткаў, — таксама паабяцаў ён. — Мы робім гэта, каб даць магчымасьць людзям самім стварыць сабе працу, каб забясьпечыць сябе дабрабыт».

«Таксама мы зьбіраемся зьмяніць Падатковы кодэкс, каб зрабіць яго больш прыстасаваным да інвэстыцый, — заявіў Пашыньян. — Мы разьлічваем, што замежныя інвэстары, замежны бізнэс прыйдзе ў Армэнію і будзе часткай нашай рэвалюцыі. Дапаможа ператварыць Армэнію зь сельскагаспадарчай краіны ў высокатэхналягічную. Для гэтага ў нас ёсьць чалавечыя рэсурсы, палітычная воля і адпаведная палітычная і эканамічная атмасфэра».

Адказваючы на пытаньне, як новы ўрад будзе прыцягваць замежных інвэстараў у краіну, Пашыньян патлумачыла: «Трэба зьнішчыць эканамічныя манаполіі, эканамічныя абмежаваньні, і мы ўжо робім гэта».

​9 сьнежня ў Армэніі прайшлі пазачарговыя парлямэнцкія выбары. Перамогу на іх атрымаў блёк выканаўцы абавязкаў прем’ер-міністра Нікола Пашыняна «Мой крок», які набраў 70,43% галасоў. Былая кіроўная Рэспубліканская партыя Армэніі экс-прэзыдэнта Сержа Саргсьяна ў парлямэнт не прайшла — не змагла пераадолець бар'ер у 5%, атрымаўшы толькі 4,7% галасоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG