Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрэза Мэй папярэдзіла парлямэнт, што адмова ад Брэксыту прывядзе да нестабільнасьці ў краіне


Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй папярэдзіла парлямэнтароў, што адмова ўхваліць узгоднены з Брусэлем варыянт Брэксыту прывядзе да страты стабільнасьці ў краіне, а таксама справакуе пагрозу датэрміновых выбараў ці поўнага скасаваньня Брэксыту.

Адначасова прэсавая служба прэм’ер-міністара назвала не адпаведнымі рэчаіснасьці паведамленьні газэтаў пра тое, што Мэй нібыта плянуе перанесьці прызначанае на аўторак, 11 сьнежня, парлямэнцкае галасаваньне наконт Брэксыту.

Аб такім варыянце разьвіцьця падзеяў напісала, у прыватнасьці, газэта Times. Яна сьцьвярджае, што паплечнікі нібыта просяць Мэй яшчэ раз абмеркаваць з Брусэлем варункі ўгоды, бо не гатовыя галасаваць за яе ў такім выглядзе. Газэта сьцьвярджае таксама, што некаторыя міністры гатовыя правесьці паўторны рэфэрэндум аб выхадзе краіны з Эўразьвязу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG