Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 сьнежня адбудзецца ўручэньне прэміі турэмнай літаратуры імя Аляхновіча


Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-Цэнтар запрашаюць на абвяшчэньне ляўрэатаў прэміі за найлепшыя літаратурныя творы, створаныя на падставе асабістага турэмнага досьведу.

Цырымонія ўганараваньня адбудзецца ў Міжнародны дзень правоў чалавека 10 сьнежня ў 18:30.

Адрас: Менск, вул. Ложынская, 16 памяшканьне 404.

Свабода будзе весьці жывую відэатрансьляцыю з цырымоніі.

На разгляд прымаліся дакумэнтальныя і мастацкія творы на беларускай і расейскай мовах, створаныя ў зьняволеньні ці пасьля і апублікаваныя ў кніжным выглядзе, пэрыёдыцы ці ў публічнай інтэрнэт-прасторы ў 2017-2018 гг. Права намінацыі мелі як аўтары, так і чытачы.

Турэмная літаратура: што трэба для таго, каб пісаць за кратамі?

Арганізатары плянуюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сытуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але спадзяюцца, што яна неўзабаве страціць сваю актуальнасьць.

Прэмія Аляхновіча

​У 2013 годзе ПЭН-цэнтар і Радыё Свабода супольна заснавалі прэмію за творы, напісаныя ў зьняволеньні, і прысьвяцілі яе драматургу і рэжысэру Францішку Аляхновічу (1883 – 1944), чыя кніга «У кіпцюрох ГПУ» адной зь першых у сьвеце расказала сьвету пра савецкі ГУЛАГ.

Турэмны нон-фікшн

Першую прэмію Францішка Аляхновіча атрымаў Ігар Аліневіч за кнігу «Еду в Магадан».

Узнагарода: Дыплём і падарункі.

Ляўрэаты: Прэміяй імя Францішка Аляхновіча ўганараваныя Ігар Аліневіч (2013), Алесь Бяляцкі (2014), Зьміцер Дашкевіч (2014), Фэлікс Пекер (2014), Павал Севярынец (2014), Аляксандар Фядута (2014), Ірына Халіп (2014) Мікола Дзядок, Зьміцер Дрозд, Андрэй Саньнікаў і Леанід Пятрэнка (2017).

Францішак Аляхновіч. У кіпцюрах ГПУ

Прэмія 2017

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG