Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца крамаў duty free назвала недэмакратычным сваё пераабраньне на старшыню асацыяцыі гімнастыкі


Алена Скрыпель, архіўнае фота bga.by

Кіраўніцу сеткі «Беламаркет дʼюці фры» Алену Скрыпель 7 сьнежня аднагалосна пераабралі на старшыню прэзыдыюму Беларускай асацыяцыі гімнастыкі, піша Tut.by. Кандыдатура Скрыпель была адзінай на выбарах, кандыдата-спартоўца паабяцалі прадставіць наступным разам.

«Ня вельмі дэмакратычна атрымалася», — сказала Скрыпель.

Скрыпель кажа, што хацела, каб была альтэрнатыва, і правяла «тлумачальную працу» сярод спартоўцаў і трэнэраў, каб нехта выставіў сваю кандыдатуру.

«Катэгарычнага „не“ не было, але людзі папрасілі мяне, сказалі: „Дайце нам магчымасьць яшчэ чамусьці падвучыцца“», — сказала Скрыпель.

Алена Скрыпель узначальвае Беларускую асацыяцыю гімнастыкі з 2014 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG