Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбольную ўзнагароду «Залаты мяч» упершыню ўручылі жанчыне


Футбалістка францускага «Ліёна» Ада Хегербэрг
Футбалістка францускага «Ліёна» Ада Хегербэрг

Футбалістка францускага «Ліёна» Ада Хегербэрг стала першай жанчынай, якая атрымала ўзнагароду «Залаты мяч», паведамляе ВВС.

Нападніца «Ліёна» і зборнай Нарвэгіі Ада Хегербэрг у мінулым сэзоне выйграла нацыянальны чэмпіянат, а таксама стала пераможцай Лігі чэмпіёнаў, забіўшы гол у фінале ў Кіеве.

Модрыч перапыніў традыцыю Раналду і Мэсі ў атрыманьні «Залатога мяча»

Лука Модрыч
Лука Модрыч

​Уладальнікам «Залатога мяча» сярод мужчын стаў паўабаронца мадрыдзкага «Рэала» і харвацкай зборнай Лука Модрыч. Упершыню з 2007 году ўзнагароду ўручылі ня Крышціяну Раналду і не Ліянэлю Мэсі, кожны зь якіх атрымліваў гэтую ўзнагароду па 5 разоў.

Прымаючы ўзнагароду, Модрыч падзякаваў таварышам з «Рэалу», усяму пэрсаналу клюбу і свайму трэнэру. Ён стаў першым футбалістам з Харватыі, якія атрымаў гэты прэстыжны прыз.

33-гадовы паўабаронца летась дапамог «Рэалу» зноў перамагчы ў Лізе чэмпіёнаў, а таксама зрабіў значны ўнёсак у выступ Харватыі на чэмпіянаце сьвету ў Расеі.

Другое месца заняў Раналду, трэцяе — Антуан Грызман.

***

«Залаты мяч» быў заснаваны France Football у 1956 годзе як прыз найлепшаму футбалісту году ў Эўропе. Пераможца прэміі выбіраецца па выніках галасавання спартыўных журналістаў.

З 2010 году «Залаты мяч» праводзіўся сумесна з прэміяй «Гулец года FIFA» і зmмяніў назву на «Залаты мяч FIFA». Аднак у мінулым годзе France Football спыніў супрацоўніцтва з футбольнай асацыяцыяй і зноў стаў уручаць узнагароду самастойна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG