Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракапеня можа стаць новым гаспадаром менскага «Дынама», — Tut.by


Віктар Пракапеня
Віктар Пракапеня

Журналісты Tut.by правялі расьсьледаваньне і даведаліся, што кіраўнік «Трайпла» Юры Чыж можа сысьці з пасады кіраўніка футбольнага клюбу «Дынама-Менск», які набыў у 1999 годзе. Мяркуецца, што бліжэйшым часам стане вядомы новы ўласьнік футбольнага клюбу.

Што рассказалі крыніцы?

  • Юры Чыж
    Юры Чыж
    Пасьля пройгрышу ў матчы «Зэніт» — «Дынама-Менск» зь лікам 8:1, беларускі клюб страціў шансы на выхад у наступны раунд Лігі Эўропы. Паводле крыніцаў, «пасьля разгрому паступіла каманда зьмясьціць гаспадара „Дынама“». Чыж перастаў наведваць матчы каманды і паседжаньні выканкаму фэдэрацыі футболу, на цырымоніі «Звездного мяча» Чыжа таксама не было.
  • Чыж не хацеў бясплатна аддаваць клюб, і нібыта прасіў за яго 500 тысячаў. Пра якую валюту ідзе гаворка, ананімны суразмоўца Tut.by не ўдакладніў. Вядома, што «Трайпл» валодаў прыкладна 57% акцыяў клюбу, Менгарвыканкам — 26%.
  • Паводле некалькіх крыніц, новым суўласьнікам «Дынама» стане расейскі бізнэсовец Міхаіл Гуцэрыеў, які нібыта перадаў клюб свайму «малодшаму партнэру» Віктару Пракапені. У кампаніі Гуцэрыева «Слаўкалій» і Пракапеня, сытуацыю не камэнтуюць.
Віктар Пракапеня, 34 гады, — беларускі IT-прадпрымальнік, вэнчурны інвэстар. У 2017 годзе займаў 23-ю пазыцыю ў топ-200 пасьпяховых і ўплывовых бізнэсмэнаў Беларусі. Уладальнік інвэстыцыйнага фонду VP Capital. Браў удзел у распрацоўцы дэкрэту «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG