Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як ставяцца да Пуціна ў сьвеце: станоўча — у Тунісе і Нігерыі, адмоўна — у Польшчы і ЗША


У жыхароў большасьці краінаў сьвету пераважае нэгатыўнае стаўленьне да Расеі і яе прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, пры гэтым многія зь іх згодныя са сьцьвярджэньнем, што роля Расеі на міжнароднай арэне за апошнія 10 гадоў вырасла. Такія дадзеныя апытаньня, праведзенага ў дзесятках краінаў амэрыканскай сацыялягічнай кампаніяй Pew Research.

У цэлым, станоўча да Расеі ставіцца 34 адсоткі апытаных, нэгатыўна — 54 адсоткі. Ацэнкі дзейнасьці Пуціна на міжнароднай арэне яшчэ больш нэгатыўныя. Станоўча яе ацэньваюць толькі 26 адсоткаў апытаных. Пры гэтым 42 працэнты лічаць, што Расея стала адыгрываць больш важную ролю ў міжнародных справах, супрацьлеглага меркаваньня прытрымліваюцца 19 адсоткаў.

Меркаваньне апытаных пра Расею і Пуціна ў розных краінах і рэгіёнах значна адрозьніваецца.

  • Нэгатыўныя ацэнкі пераважаюць у краінах Захаду. Так, у Нідэрляндах нэгатыўна ацэньваюць Расею 79 адсоткаў апытаных, пазытыўна — толькі 15. У Вялікабрытаніі гэтыя суадносіны 66 да 22, а ў ЗША — 64 да 21. Крыху больш станоўчых адзнак Расеі — больш за 30 працэнтаў — у Нямеччыне і Італіі.
  • Пазытыўна да Расеі ставіцца большасьць жыхароў Філіпін (63 адсоткі), Паўднёвай Карэі, шэрагу краін Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі, а таксама Грэцыі.
  • Нэгатыўныя ацэнкі пераважаюць у Японіі і Ізраілі.
  • «Антырэйтынг» Уладзіміра Пуціна ў Польшчы дасягае 89 працэнтаў.
  • У ЗША не давяраюць Пуціну 74 адсоткі апытаных.
  • Станоўча ацэньваюць расейскага прэзыдэнта — з краінаў, дзе праводзіліся апытаньні — толькі ў Тунісе, Нігерыі і Філіпінах.
  • У Эўропе Пуціну больш звычайнага давяраюць выбаршчыкі вельмі правых і папулісцкіх партый, але і сярод іх яго папулярнасьць не дасягае 50 працэнтаў.
  • У цэлым стаўленьне да Пуціна за апошнія некалькі гадоў на Захадзе практычна не зьмянілася — яно нязначна палепшылася ў Эўропе і некалькі пагоршыўся ў ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG