Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савет міністраў падняў цэны на харчаваньне ў садках і школах на 6–10%


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Савет міністраў Беларусі зьмяніў пастанову, у якой нармуюцца выдаткі на дзіцячае харчаваньне ў школах і дзіцячых садках. Яно падаражэе на 6–10%.

На 10% павялічваюцца грашовыя выдаткі на харчаваньне ва:

  • установах дашкольнай адукацыі;
  • цэнтрах карэкцыйна-разьвівальнай адукацыі і рэабілітацыі для дзяцей з 3- і 4-разовым харчаваньнем;
  • агульнаадукацыйных установах адукацыі, дзе арганізавана 3–5-разовае харчаваньне.

У гэтых установах, а таксама на адукацыйных мерапрыемствах, харчаваньне будзе каштаваць 2,27–3,55 рубля.

На 7–8% павялічыліся грашовыя выдаткі на харчаваньне ў школах, гімназіях, ліцэях з працягласьцю знаходжаньня 9–10,5 гадзіны. Тут яно будзе каштаваць 3,43–5,48 рубля.

На 6% павялічыліся цэны на харчаваньне ў прафэсійна-тэхнічных установах адукацыі. Тут яно будзе каштаваць 4,16 рубля на дзень.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG