Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня чакаюцца суды над анархістамі за вянок «гарадавому»


Вячаслаў Касінераў каля фігуры гарадавога. Скрыншот з жывой трансьляцыі
Вячаслаў Касінераў каля фігуры гарадавога. Скрыншот з жывой трансьляцыі

Актывісты анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка, а таксама Сяргей Спарыш, Сяргей Нейдах і яшчэ два актывісты з Расеі знаходзяцца ў менскай турме на Акрэсьціна.

Актывісты былі затрыманыя міліцыяй 2 сьнежня пасьля ўскладаньня «вянку іміджу МУС» да скульптуры гарадавога, што ля будынка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Чакаецца, што адміністрацыйныя працэсы над затрыманымі адбудуцца 3 сьнежня у судзе Маскоўскага раёну Менску, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Менскі анархіст Вячаслаў Касінераў 12 сакавіка 2018 правёў «дзёрзкую акцыю супраць міліцэйскага бясчынства». Каля цэнтральнага будынка Міністэрства ўнутраных спраў актывісты накінулі пятлю на шыю помніка гарадавому. Касінерава затрымалі і зьмясьцілі пад варту, дзе ён правёў больш за месяц, яму выставіліі абвінавачаньне паводле артыкулу «хуліганства». У выніку, суд пакараў актывіста штрафам у 105 рублёў.

17 лістапада зьявілася відэа, на якім падлетак просіць прабачэньня за тое, што даў поўху гарадавому. Публікацыя на YouTube-канале Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі спарадзіла шмат крытычных камэнтароў у інтэрнэце і мэдыя. Праваабаронцы адзначылі парушэньні закону пры завядзеньні адміністрацыйнай справы на падлетка Арсенія і разьмяшчэньні відэа зь ягонымі прабачэньнямі ў інтэрнэце.

Начальнік упраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Георгі Яўчар быў зьняты з пасады. Паводле крыніцаў «Нашай нівы», гэта стала вынікам «агулам нездавальняючай работы», а таксама скандальнай гісторыі вакол скульптуры гарадавога ў Менску. Сам жа Яўчар кажа, што самастойна прыняў такое рашэньне і пайшоў зь міліцыі «ў сувязі з поўнай выслугай гадоў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG