Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёгкі: для ідэнтыфікацыі на сайтах можна будзе выкарыстоўваць сацсеткі і электронную пошту


Намесьнік міністра інфармацыі Павал Лёгкі.
Намесьнік міністра інфармацыі Павал Лёгкі.

У Беларусі для ідэнтыфікацыі карыстальнікаў на інтэрнэт-рэсурсах акрамя SMS можна будзе выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі і электронную пошту. Як інфармуе БелаПАН са спасылкай на тэлеканал СТВ, пра гэта паведаміў першы намесьнік міністра інфармацыі Павел Лёгкі.

Гаворка ідзе пра ідэнтыфікацыю карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў пры жаданьні пакідаць камэнтары.

«Ёсьць асноўны спосаб, які выкладзены ў адпаведнай пастанове Савету міністраў — гэта SMS-ідэнтыфікацыя. Але там жа, у гэтым абзацы, прапаноўваецца магчымасьць выкарыстоўваць іншыя спосабы. Там гэта падрабязна не расьпісана, але гэта могуць быць сацыяльныя сеткі або электронная пошта. Можа быць, нейкія іншыя спосабы, якія сам ўладальнік інтэрнэт-рэсурсу палічыць мэтазгоднымі для сябе», — сказаў Лёгкі.

Разам з тым ён падкрэсьліў, што адказнасьць па законе аб СМІ ў гэтым выпадку прадугледжана і выразна прапісана:

«І ўжо скідкі на тое, што выбраны нейкі іншы спосаб, акрамя SMS-ідэнтыфікацыі, вядома ж, ня будзе».

Савет міністраў пастановай № 850 ад 23 лістапада зацьвердзіў парадак папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў і сеткавых выданьняў, якія публікуюць інфармацыйныя матэрыялы і камэнтары.

Пастанова набывае моц 1 сьнежня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG