Белстат апублікаваў зьвесткі пра працоўных Беларусі. У тым ліку — пра дзяржаўных служачых. Свабода намалявала партрэт сярэднестатыстычнага беларускага чыноўніка.
На 1 сьнежня 2017 году ў Беларусі налічвалася больш за 37 тысяч дзяржаўных служачых. У параўнаньні з 2011 годам колькасьць чыноўнікаў у Беларусі скарацілася амаль на 22 тысячы.
Жанчын сярод чыноўнікаў больш. Сярэдні ўзрост дзяржаўных служачых абодвух полаў — 30–59 гадоў. Да 29 гадоў у дзяржаўных структурах працуюць 13,4% усіх служачых. 60 і больш гадоў — 2,4% дзяржаўных служачых. У гэтай узроставай катэгорыі большасьць складаюць мужчыны. 32,2% усіх супрацоўнікаў працуюць на дзяржаўнай службе цягам 15–29 гадоў.
Найбольш папулярная пасада дзяржаўнага служачага — «галоўны спэцыяліст», далей ідзе кіраўніцтва арганізацый ці іх падразьдзяленьняў. Гэтыя пасады таксама займаюць пераважна жанчыны.
Вышэйшую адукацыю маюць 97,1% дзяржаўных служачых. 9% супрацоўнікаў на пасадзе «вядучага спэцыяліста» маюць сярэднюю спэцыяльную адукацыю. Ня маюць ні вышэйшай, ні сярэдняй спэцыяльнай адукацыі 0,2% дзяржаўных служачых.
Як выглядаюць сярэднестатыстычныя беларускія дэпутат, дэпутатка і прэзыдэнт. Фота
1/4Свабода вырашыла стварыць «сярэднестатыстычных» беларускіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня з афіцыйных здымкаў на сайце Палаты. Зрабіць такі камбінаваны здымак можна ў графічным рэдактары, дадаўшы шэраг здымкаў асобнымі пластамі, выраўнаваўшы іх па вачах, вуснах і вушах і надаўшы частковую празрыстасьць (адсотак празрыстасьці роўны колькасьці здымкаў, падзеленай на 100, з акругленьнем у меншы бок).
У найбуйнейшым калектыўным блогу інтэрнэту reddit стала папулярнай забава стварэньня «сярэднестатыстычных партрэтаў»: камбінацыя ў адным фота твараў, напрыклад, наймацнейшых тэнісістаў, нямецкіх палітыкаў і кітайскіх бюракратаў, амэрыканскіх прэзыдэнтаў і порназорак.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/4З 38 здымкаў дэпутатак самым незвычайным можна назваць фота Ганны Канапацкай. Яна ня толькі адзіная прадстаўніца апазыцыйнай партыі ў Палаце прадстаўнікоў (Алена Анісім, якую таксама называюць апазыцыянэркай, не прадстаўляе ніякай партыі), але і тым адзіная, хто на фота ўсьміхаецца шырокай усьмешкай, паказваючы зубы.
У найбуйнейшым калектыўным блогу інтэрнэту reddit стала папулярнай забава стварэньня «сярэднестатыстычных партрэтаў»: камбінацыя ў адным фота твараў, напрыклад, наймацнейшых тэнісістаў, нямецкіх палітыкаў і кітайскіх бюракратаў, амэрыканскіх прэзыдэнтаў і порназорак.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/4З 72 здымкаў мужчын-дэпутатаў самым «апазыцыйным» фота можна назваць здымак Ігара Марзалюка: усе мужчыны сфатаграфаваныя строга анфас, Марзалюк жа на фота сядзіць напаўпаварота. Сам Марзалюк сябе не называе апазыцыйным дэпутатам, але часам не пагаджаецца з «мэйнстрымам» Палаты прадстаўнікоў.
У найбуйнейшым калектыўным блогу інтэрнэту reddit стала папулярнай забава стварэньня «сярэднестатыстычных партрэтаў»: камбінацыя ў адным фота твараў, напрыклад, наймацнейшых тэнісістаў, нямецкіх палітыкаў і кітайскіх бюракратаў, амэрыканскіх прэзыдэнтаў і порназорак.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/4Сярэднестатыстычны прэзыдэнт у Беларусі адзін: Аляксандар Лукашэнка. Выбраны ўпершыню ў 1994 годзе, ён перамагаў яшчэ на чатырох выбарах — пасьля 1994 году вынікі ўсіх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі не прызнаваліся заходнімі краінамі свабоднымі і сумленнымі. Фота «сярэднестатыстычнага прэзыдэнта» складзенае зь пяці афіцыйных перадвыбарчых партрэтаў Лукашэнкі. Некаторыя зь іх, магчыма, апрацаваныя ў «Фоташопе».