Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле экзытполаў, на прэзыдэнцкіх выбарах у Грузіі перамагае Саламэ Зурабішвілі

абноўлена

Тэлекампанія «Руставі 2» апублікавала папярэднія дадзеныя экзытполаў, праведзеных паводле яе замовы амэрыканскай кампаніяй Edisson Research. Паводле дадзеных на 17-00 тбіліскага часу, за Саламэ Зурабішвілі прагаласавалі 55% выбарцаў, за Грыгола Вашадзэ – 45%.

У сераду, 28 лістапада, у Грузіі праходзіць другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. На пасаду прэтэндуюць два кандыдаты — прадстаўніца кіраўнічай партыі «Грузінская мара» Саламэ Зурабішвілі і Грыгол Вашадзэ, які прадстаўляе апазыцыйнае аб’яднаньне «Сіла ў адзінстве».

У першым туры выбараў яны набралі амаль роўную колькасьць галасоў — каля 38%. Для перамогі ў другім туры галасаваньня кандыдат павінен атрымаць простую большасьць галасоў выбарцаў.

На працягу ўсёй перадвыбарчай кампаніі супернікі абвінавачвалі адзін аднаго ў імкненьні дэстабілізаваць абстаноўку на карысьць Маскве.

Тон апазыцыйным заявам раніцай у сераду задаў былы прэзыдэнт Міхэіл Саакашвілі. Ён жыве ў Нідэрляндах пасьля выправаджэньня з Украіны. Паводле экс-прэзыдэнта, хада выбараў паказвае, што ў Грузіі «заканчваецца эра праўленьня расейскага алігарха, мільярдэра Бідзіны Іванішвілі».

У сваю чаргу сьпікер парлямэнту Іраклі Кабахідзе абвінаваціў апазыцыю ў штучным нагнятаньні абстаноўкі.

Назіральнікі паведамляюць, што актыўнасьць выбарцаў у другім туры вышэйшая, чым падчас першага раунду галасаваньня 28 кастрычніка.

Афіцыйна вынікі выбараў будуць абвешчаныя 29 лістапада.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG