Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Грузіі прыняў рашэньне наконт апэляцыі Саакашвілі


Грузінскі апэляцыйнай суд пакінуў у сіле прысуд, вынесены экс-прэзыдэнту Міхэілу Саакашвілі за перавышэньне паўнамоцтваў у сувязі з інцыдэнтам, які меў месца ў 2005 годзе.

У ліпені Тбіліскі гарадзкі суд завочна прысудзіў Саакашвілі на шэсьць гадоў турмы па справе аб зьбіцьці дэпутата Валерыя Гелашвілі ў 2005 годзе, прыйшоўшы да высновы, што гэта было зроблена па загадзе экс-прэзыдэнта.

Апэляцыйны суд у чацьвер пакінуў гэтае рашэньне ў сіле, аднак адхіліў хадайніцтва пракуратуры аб узмацненьні жорсткасьці пакараньня.

Суд прызнаў, што Саакашвілі, які займаў пасаду прэзыдэнта Грузіі з 2004 2013 гг., загадаў спэцназу зьбіць Гелашвілі праз тое, што ён публічна крытыкаваў лідэра краіны, вінавацячы яго, у прыватнасьці, у прысваеньні чужой маёмасьці.

У студзені Саакашвілі завочна прысудзілі да трох гадоў турмы за спробы схаваць доказы забойства грузінскага банкіра Сандра Гіргвіліяні ў 2006 годзе.

Былы прэзыдэнт, які цяпер жыве ў Нідэрляндах, адхіляе ўсе абвінавачаньні, называючы іх палітычна матываванымі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG