Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бязьлітаснае, нечалавечае і прыніжальнае». Прадстаўніца ЭЗ зрабіла заяву пасьля сьмяротных пакараньняў у Беларусі


Суд у Магілёве, дзе ў 2017 годзе вынесьлі сьмяротныя прысуды

Мая Кацыянчыч, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы, зрабіла заяву ў сувязі са сьмяротным пакараньнем двух чалавек у Беларусі — Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога.

Як гаворыцца ў заяве, прысуды ім былі прыведзеныя ў выкананьне таемна, агулам сёлета ў Беларусі былі пакараныя сьмерцю ўжо чатыры чалавекі, а яшчэ двое чакаюць пакараньня.

«Эўрапейскі зьвяз пацьвярджае сваю моцную і адназначную нязгоду са сьмяротным пакараньнем ў любых абставінах. — гаворыцца ў заяве прадстаўніцы ЭЗ. — Сьмяротнае пакараньне парушае неад’емнае права на жыцьцё, замацаванае ва Ўсеагульнай дэклярацыі праў чалавека, і зьяўляецца бязьлітасным, нечалавечым і прыніжальным пакараньнем.

Ужываньне сьмяротнага пакараньня пярэчыць абвешчанаму Беларусьсю жаданьню займацца гэтай праблемай разам зь міжнароднай супольнасьцю, у тым ліку з Эўразьвязам. Увядзеньне беларускімі ўладамі мараторыю на выкарыстаньне сьмяротнага пакараньня, як першы крок да яго адмены, было б пазытыўным зрухам. Канкрэтныя крокі з боку Беларусі да таго, каб паважаць ўсеагульныя правы чалавека, у тым ліку ў пытаньні сьмяротнага пакараньня, застануцца ключавымі для фармаваньня будучай палітыкі ЭЗ у адносінах да Беларусі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG