Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэксыка заклікала ЗША правесьці расьсьледаваньне выкарыстаньня сьлезацечнага газу на мяжы


Паліцыя ЗША выкарыстоўвае сьлезацечны газ супраць імігрантаў у Мэксыцы каля кантрольна-прапускнога пункту, які аддзяляе мэксыканскі горад Тыхуану ад амэрыканскага Сан-Дыега. 25 лістапада 2018 году
Паліцыя ЗША выкарыстоўвае сьлезацечны газ супраць імігрантаў у Мэксыцы каля кантрольна-прапускнога пункту, які аддзяляе мэксыканскі горад Тыхуану ад амэрыканскага Сан-Дыега. 25 лістапада 2018 году

Міністар замежных спраў Мэксыкі падаў дыпляматычную ноту ўраду ЗША, у якой зьмяшчаецца заклік да «поўнамаштабнага расьсьледаваньня» выкарыстаньня несьмяротнай зброі, выкарыстанай на тэрыторыі Мэксыкі ў нядзелю, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Улады ЗША выкарысталі сьлезацечны газ супраць імігрантаў у Мэксыцы каля кантрольна-прапускнога пункту, які аддзяляе мэксыканскі горад Тыхуану ад амэрыканскага Сан-Дыега. Сьлезацечны газ быў выкарыстаны пасьля таго, як некаторыя з імігрантаў паспрабавалі трапіць на тэрыторыю Злучаных Штатаў.

Актывісты руху ў падтрымку мігрантаў сьцьвярджаюць, што ў выніку загінула немаўля. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі пакуль няма.

У мэксыканскім горадзе Тыхуане на мяжы з ЗША знаходзяцца каля пяці тысяч мігрантаў. Улады гораду ўжо заявілі аб «гуманітарным крызісе» ў сувязі з наплывам уцекачоў. Большасьць мігрантаў складаюць грамадзяне Гандурасу, Гватэмалы і Сальвадора.

25 лістапада прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Мэксыку і краіны Цэнтральнай Амэрыкі спыніць плынь мігрантаў, якія накіроўваюцца ў ЗША. Ён таксама заявіў, што ЗША будуць прапускаць на сваю тэрыторыю толькі тых, чые прашэньні аб прыстанішчы ў індывідуальным парадку будуць ухваленыя судом.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG