Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не выконваюць даручэньняў». Лукашэнка раскрытыкаваў і новы склад ураду


Аляксандар Лукашэнка падчас звароту да беларускага народу і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

Аляксандар Лукашэнка не задаволены тым, як новы склад ураду Беларусі выконвае ягоныя даручэньні.

Лукашэнка 26 лістапада раскрытыкаваў новае кіраўніцтва ўраду, які цяпер узначальвае Сяргей Румас. Ён выказаў незадаволенасьць выкананьнем сваіх даручэньняў, перадае БелТА.

«Не прайшло і году з моманту маіх заўваг вашым папярэднікам, як па выніках дзевяці месяцаў працы ад новага прэм’ер-міністра атрымліваю ліст аналягічнага зьместу з просьбай зьняць з кантролю ўсё і ўся, амаль паўсотні даручэньняў як выкананыя, хоць да іх выкананьня далёка», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, Адміністрацыя прэзыдэнта, Камітэт дзяржаўнага кантролю і сакратарыят Савету бясьпекі маюць заўвагі да выкананьня ўрадам даручэньняў.

Сёлета 18 жніўня Аляксандар Лукашэнка зьмяніў усе вярхі ўраду. Перад гэтым ён крытыкаваў папярэдні склад ўраду і іншых чыноўнікаў за ігнараваньне ягоных даручэньняў.

Цяпер урад узначальвае Сяргей Румас, першым намесьнікам прэм’ер-міністра працуе Аляксандар Турчын, намесьнікамі прэмʼер-міністра прызначаныя Ігар Ляшэнка, Уладзімер Кухараў (былы намесьнік старшыні КДК) і былы амбасадар Беларусі ў Расеі Ігар Петрышэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG