Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да расейскай амбасады ў Кіеве прынесьлі шыны. ФАТАФАКТ


Пад амбасадай РФ у Кіеве зьбіраюцца ўдзельнікі акцыі супраць расейскай агрэсіі ў Азоўскім моры. На дадзены момант там знаходзіцца некалькі дзясяткаў чалавек.

Атака ў Азоўскім моры

Раніцай 25 лістапада расейскі пагранічны карабель пратараніў буксір Ваенна-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны. Два малыя ўкраінскія браняваныя артылерыйскі катэры і рэйдавы буксір ажыцьцяўлялі плянавы пераход з порту Адэсы ў порт Марыюпаль Азоўскага мора. У камандаваньні ВМС Украіны адзначылі, што пра намер ажыцьцяўляць пераход было паведамлена загадзя ў адпаведнасьці з міжнароднымі нормамі.

Аднак, як адзначае ўкраінскі бок, насуперак Канвэнцыі ААН па марскім праве і дамовы паміж Украінай і Расеяй аб супрацоўніцтве ў выкарыстаньні Азоўскага мора і Керчанскай пратокі, пагранічны карабель РФ «Дон» пратараніў украінскі рэйдавы буксір, у выніку чаго пашкоджаны галоўны рухавік карабля, абшыўка і леерная агароджа, згублены выратавальны плот.

Расея ж заяўляе, што ўкраінскія караблі «неправамерна» зайшлі ў часова зачыненую акваторыю тэрытарыяльнага мора РФ. У ФСБ сьцьвярджаюць, што ў іх не было заяўкі на праход караблёў і ў графік праходу праз Керчанскую пратоку яны не былі ўключаны.

У выніку атакі расейскіх ваенных і памежных караблёў на карабельную групу ВМС Украіны паранена шэсьць украінскіх вайскоўцаў, паведаміў афіцыйны Кіеў.

У апошні час расейцы ўсё больш актыўна блякуюць Азоўскае мора пагранічнымі караблямі, раней яны перагарадзілі Керчанскую пратоку мостам. У выніку грузапаток украінскіх партоў падае і рэгіёну пагражаюць эканамічныя праблемы. 25 кастрычніка 2018 Эўрапарлямэнт заклікаў Эўразьвяз узмацніць санкцыі супраць РФ у выпадку абвастрэньня сытуацыі ў Азоўскім моры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG