Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася відэа тарану ўкраінскага буксіра. ВІДЭА


Расейскія СМІ апублікавалі ўвечары відэа збліжэньня памежнага карабля Расеі з судамі ВМС Украіны у Керчанскім праліве. У публікацыях РИА Новости і тэлеканалу Звезда бачна толькі момант збліжэньня, без тарану.

Тым часам у сацыяльных сетках зьявілася поўнае відэа, без мантажу. На ім бачны момант сыткненьня і, як мяркуецца, голас камандзіра за кадрам, які з ужываньнем ненарматыўнай лексікі аддае загады тараніць украінскі буксір.

Раніцай 25 лістапада ў Вайскова-марскіх сілах Украіны паведамілі, што памежныя караблі расейскага флёту ўчынілі «адкрыта агрэсіўныя дзеяньні». У прыватнасьці, памежны карабель «Дон» пайшоў на таран украінскага рэйдавага буксіра. Гэта адбылося тады, калі тры ўкраінскія караблі пераходзілі з порту Адэсы ў порт Марыюпалю Азоўскім морам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG