Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскі ўрад перажыў галасаваньне аб вотуме недаверу


Андрэй Бабіш
Андрэй Бабіш

Апазыцыі ў чэскім парлямэнце не ўдалося знайсьці падтрымкі ў галасаваньні аб вотуме недаверу ўраду Чэхіі пад кіраўніцтвам Андрэя Бабіша.

Для вынясеньня вотуму недаверу патрабаваўся 101 голас, тым часам як за прапанову апазыцыі аб недаверы выказаліся 92 дэпутаты. Супраць прапановы галасавалі 90 дэпутатаў.

Вырашальную ролю ў галасаваньні адыграў няўдзел у ім дэпутатаў ад сацыял-дэмакратаў, партнэраў партыі Бабіша ANO ва ўрадавай кааліцыі. Дэпутаты ЧССД перад галасаваньнем пакінулі залю парлямэнту.

Апазыцыя ініцыявала галасаваньне па пытаньні аб недаверы ўраду пасьля публікацыі размовы журналістаў з сынам прэм’ера Андрэем Бабішам-малодшым, у якім той паведаміў, што людзі з акружэньня бацькі вывозілі яго ў Маскву, а затым у Крым, дзе некаторы час трымалі супраць яго волі, каб перашкодзіць расьсьледаваньню атрыманьня падманным шляхам 2 млн эўраў з фондаў ЭЗ фірмай, перапісанай на яго імя.

Кіраўнік чэскага ўраду абверг гэта, адзначыўшы, што ў сына назіраюцца псыхічныя праблемы і што ён хворы на шызафрэнію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG