Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія банкі прафінансуюць Купальле на радзіме Лукашэнкі


Купальле, Александрыя. 8 ліпеня 2018 году
Купальле, Александрыя. 8 ліпеня 2018 году

Банкаўскі сэктар падтрымлівае грашамі сьвята «Александрыя зьбірае сяброў» ня першы год.

Купальле на радзіме Аляксандра Лукашэнкі ў 2019 годзе пройдзе пры фінансавай падтрымцы беларускіх банкаў. Адпаведны ліст Нацыянальны банк накіраваў беларускім банкам яшчэ ўвосень, паведамляе БелаПАН са спасылкай на крыніцу ў банкаўскім сэктары.

Да 1 сьнежня камэрцыйныя банкі маюць адказаць Нацбанку, хто зь іх гатовы аказаць дармовую дапамогу для фінансаваньня сьвята «Александрыя зьбірае сяброў».

«Нацбанк даўно ўжо курыруе падрыхтоўку гэтага мерапрыемства. Раней рэгулятар зьвяртаўся да канкрэтных банкаў з індывідуальнымі просьбамі аказаць бязвыплатную дапамогу для фінансаваньня сьвята, а цяпер адпаведны ліст Нацбанку разышоўся па ўсёй сыстэме», — адзначае прадстаўнік банкаўскай сыстэмы Беларусі.

Таксама крэдытныя арганізацыі ўвесь час выдзяляюць частку прыбытку на спонсарскую дапамогу спартовых, культурных і іншых падзей дзяржаўнага ўзроўню.

На думку прадстаўніка банкаўскага сэктару, такія сьвяты, як Купальле ў Александрыі, мусяць фінансавацца зь дзяржаўнага бюджэту, а не за кошт банкаў.

Сёлета сьвята «Александрыя зьбірае сяброў» прайшло ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёну восьмы раз. Зь дзяржаўнага бюджэту на сёлетняе Купальле патрацілі прынамсі 200 тысяч рублёў (каля 100 тысяч даляраў). Такой сумай Міністэрства культуры стымулявала ахвотнікаў арганізаваць і правесьці фэст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG