Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вадаспады ў Беларусі існуюць. Як выглядае карʼер «Мікашэвічы» з дрона


Кар’ер «Мікашэвічы» прадпрыемства «Граніт» у Берасьцейскай вобласьці Беларусі — самая вялікая ў Эўропе пляцоўка, дзе здабываюць прыродны камень. Плошча распрацоўкі — 683 гектары. Даўжыня кар’ера — амаль 3 кілямэтры, шырыня — амаль 2 км, а глыбіня дасягае 150 мэтраў.

Граніт тут здабываюць ужо 40 гадоў. Каб дабрацца да дна гэтай вялізнай яміны, трэба праехаць амаль 17 кілямэтраў. У кар’еры даволі вялікі прыток вады, таму на схілах дзе-нідзе ўтвараюцца вадаспады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG