Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 10 тысяч менчукоў былі сёлета на няпоўным працоўным дні і ў адпачынку за свой кошт


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сёлета ў студзені-верасьні 10,4 тысячы менчукоў працавалі няпоўны працоўны дзень і знаходзіліся ў адпачынку з ініцыятывы працадаўцы, піша Tut.by са спасылкай на Менгарвыканкам.

Яшчэ 23 тысячы чалавек працавалі з цэладзённымі прастоямі.

За аналягічны пэрыяд сёлета стала на 36,6% менш супрацоўнікаў, занятых у рэжыме няпоўнага працоўнага дня і ў адпачынку з ініцыятывы працадаўцы. Тое самае і з цэладзённымі прастоямі — іх сёлета менш на 36,7%.

На пачатак лістападу ў Менску было 1,2 тысячы афіцыйна беспрацоўных. Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Менску за кастрычнік склаў 25,53 рубля.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG