Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенца аштрафавалі за плякат са зьніклымі палітыкамі


Анатоль Мышкевіч, архіўнае фота
Анатоль Мышкевіч, архіўнае фота

Горадзенскі актывіст Анатоль Мышкевіч мусіць заплаціць 343 рублі за акцыю, прысьвечаную зьніклым амаль 20 гадоў таму беларускім палітыкам. Такое рашэньне прыняў суд Ленінскага раёну Горадні 15 кастрычніка.

Паводле рашэньня суду, Анатоль Мышкевіч парушыў парадак правядзеньня масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 Кодэксу аб адміністратыўных парушэньнях Беларусі) і мусіць заплаціць штраф у 14 базавых велічыняў.

16 верасьня Мышкевіч правёў у Горадні адзіночную акцыю: наклеіў на сьцяну аднаго з дамоў плякат са здымкамі зьніклых у 1999–2000 гадах палітыкаў: былога кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі, выканаўцы абавязкаў старшыні Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і журналіста Дзьмітрыя Завадскага.

Актывіст сваёй віны не прызнаў. Але абскарджваць рашэньне суду ня будзе, бо ня бачыць сэнсу.

«Ня бачу нічога кепскага ў тым, каб памятаць гэтых людзей. Гэтак жа думае, пэўна, і 90 адсоткаў беларусаў. Многія мне казалі, што добра, калі хоць нехта іх узгадвае», — пракамэнтаваў Анатоль Мышкевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG