Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне арыштавалі снайпэра за расстрэл Эўрамайдану


Мэмарыял у памяць аб загінулых на Эўрамайдане
Мэмарыял у памяць аб загінулых на Эўрамайдане

Украінскія ўлады арыштавалі снайпэра, якога западозрылі ў расстрэле ўдзельнікаў мітынгаў у 2014 годзе. Пра гэтаспаведамляе Інтэрфакс-Украіна са спасылкай на блізкую да расьсьледаваньня крыніцу.

Паводле сьледзтва, стралок служыў у аддзеле «Амэга» і быў звольнены ў 2015 годзе.

Затрыманьне адбылося ў пачатку месяца, аднак пра гэта стала вядома толькі цяпер.

Масавыя пратэсты, якія прайшлі па ўсёй Украіне чатыры гады таму, прывялі да зьмены ўлады ў краіне. Пратэстоўцам супрацьстаялі праваахоўныя органы і так званыя «цітушкі» — асобы, як мяркуецца, нанятыя тагачасным урадам Віктара Януковіча. Ахвярамі сутыкненьняў сталі 107 чалавек. Многія загінулі ад снайпэрскага агню. Сярод іх — беларус Міхась Жызьнеўскі.

Мітынгі, якія доўжыліся на працягу некалькіх месяцаў, былі названыя Эўрамайданам. Удзельнікі акцыяў выступалі за эўрапейскі вэктар разьвіцьця Ўкраіны. У траўні 2018 году грамадзяне краіны атрымалі права бязьвізавага ўезду ў Эўразьвяз.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG