Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі пабудуюць яшчэ адну «залатую» прыбіральню

1/7
25 кастрычніка ў Гомлі адкрылі грамадзкую прыбіральню, будаўніцтва якой ацэньваецца больш як у 720 тысяч даляраў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
2/7
25 кастрычніка ў Гомлі адкрылі грамадзкую прыбіральню, будаўніцтва якой ацэньваецца больш як у 720 тысяч даляраў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
3/7
25 кастрычніка ў Гомлі адкрылі грамадзкую прыбіральню, будаўніцтва якой ацэньваецца больш як у 720 тысяч даляраў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
4/7
25 кастрычніка ў Гомлі адкрылі грамадзкую прыбіральню, будаўніцтва якой ацэньваецца больш як у 720 тысяч даляраў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
5/7
25 кастрычніка ў Гомлі адкрылі грамадзкую прыбіральню, будаўніцтва якой ацэньваецца больш як у 720 тысяч даляраў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
6/7
25 кастрычніка ў Гомлі адкрылі грамадзкую прыбіральню, будаўніцтва якой ацэньваецца больш як у 720 тысяч даляраў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
7/7
25 кастрычніка ў Гомлі адкрылі грамадзкую прыбіральню, будаўніцтва якой ацэньваецца больш як у 720 тысяч даляраў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

Адкрыць яе плянуюць на травеньскія сьвяты, кошт пакуль не называюць.

Падрыхтоўчыя работы да будаўніцтва другой грамадзкай прыбіральні на беразе ракі Сож пачаліся ў раёне Кіеўскага спуску. Тут павінна зьявіцца аналягічная першай установа.

Кошт яе пакуль не называецца, але падобна на тое, што мясцоваму бюджэту, зь якога фінансуецца праект, новая будоўля абыдзецца прыкладна ў такую ж суму — каля 750 тысяч даляраў. Менавіта столькі, паводле тэндэру, каштавала будаўніцтва прыбіральні, якую адкрылі напярэдадні візыту ў Гомель Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі, а пасьля закрылі.

Неафіцыйна крыніцы ў Гомельскім упраўленьні капітальнага будаўніцтва, якое замаўляла аб’ект, расказалі, што другая прыбіральня таксама будзе ўнутры схілу гары і вонкава выглядацьме, як першая. Менавіта ўмацаваньне схілу гары было адной з самых расходных частак праекту.

Будаўніцтва абедзьвюх прыбіральняў першапачаткова плянавалася на беразе Сожа. Летась тут правялі рэканструкцыю набярэжнай, агульная працягласьць якой — каля двух кілямэтраў. Гэтым, паводле аўтараў праекту, абумоўлена наяўнасьць не адной, а дзьвюх прыбіральняў.

«Першую прыбіральню пабудавалі ў канцы набярэжнай, бліжэй да дзіцячай пляцоўкі і рэстарана „Нэма“. Дарэчы, калі б такія ўстановы пускалі наведнікаў у свае прыбіральні, то ўвогуле не было б неабходнасьці будаваць грамадзкія. Яшчэ адно месца, дзе бывае шмат наведнікаў парку, — Кіеўскі спуск. Тут жа знаходзіцца прычал цеплаходаў. Адлегласьць паміж прыбіральнямі — амаль кілямэтар. Пагадзіцеся, ёсьць вострая неабходнасьць, каб людзі ня бегалі пад кусты, а маглі спакойна наведаць камфартабэльны туалет», — патлумачыў адмысловец.

На пачатку году ладзіліся грамадзкія слуханьні на тэму плянаў аб будаўніцтве прыбіральняў — ніводнай прапановы і заўвагі не паступіла.

Плянуецца, што адкрыцьцё новай прыбіральні прымяркуюць да чарговага «чырвонага дня ў календары» — на травеньскія сьвяты.

Кошт работ пакуль не называецца, але паводле тэндэра «Грамадзкія прыбіральні на набярэжнай ракі Сож у Гомлі» кошт аднаго абʼекта складае звыш 1,5 млн рублёў. Згодна з архівам тэндэраў, гэта самая дарагая грамадзкая прыбіральня ў Беларусі.

Па афіцыйную інфармацыю і камэнтар Свабодзе параілі зьвярнуцца да першага намесьніка Гомельскага гарвыканкаму Аляксандра Сівакова, але ў ягонай прыёмнай адказалі, што чыноўнік не размаўляе наўпрост з прэсай — толькі праз начальніка ўпраўленьня ідэалягічнай работы.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG