Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар культуры Расеі: «І Летаў жывы, і Ленін жывы, і Ленан жывы»


Ягор Летаў
Ягор Летаў

Міністар культуры Расеі Ўладзімір Мядзінскі зрабіў заяву падчас рабочага візыту ў Омск з нагоды ідэі назваць аэрапорт у гонар лідэра гурту «Гражданская оборона» Ягора Летава, які памёр у лютым 2008 года.

«Называць аэрапорты пры жыцьці лічу кепскім тонам».

Уладзімір Мядзінскі
Уладзімір Мядзінскі

Калі нехта сказаў «Ён не жывы», Мядзінскі адказаў, што яго няправільна зразумелі, бо: «...прапануюцца яшчэ некалькі дзеячаў поп-культуры, лідэраў рок-гуртоў і гэтак далей. Гэта павінна быць рашэньнем жыхароў. Ідэя абапіраецца на кансэнсуснае рашэньне, гэта раз. Два — яно павінна не расколваць, а аб’ядноўваць, таму, перш чым прыняць рашэньне, трэба ўзяць паўзу і падумаць — гэта ў частцы Летава», — сказаў міністар.

Пазьней ён пацікавіўся, хто прыпісаў яму словы, што Летаў жывы: «І Летаў жывы, і Ленін жывы, і Ленан жывы. Цытаты трэба даваць цалкам».

Імя рок-музыканта Ягора Летава было ў кароткім сьпісе кандыдатур, у гонар якіх прапануецца назваць омскі аэрапорт, але ў канчатковы сьпіс конкурсу «Вялікія імёны Расеі» ня трапіла. Галасаваньне завершыцца 30 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG