Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расеец спрабаваў увезьці ў Беларусь 47 кіляграмаў гашышу. Відэа


Ілюстрацыйнае фота. Беларускія мытнікі
Ілюстрацыйнае фота. Беларускія мытнікі

А 5-й гадзіне раніцы 12-га лістапада праз памежны пункт «Варшаўскі мост» грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі на транспарце з расейскімі нумарамі спрабаваў увезьці на тэрыторыю Беларусі 47 кіляграмаў гашышу і 200 грамаў гераіну.

Пра гэта сёньня паведаміў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Юры Сянько, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў.

Груз ішоў з адной з краінаў Эўразьвязу, удакладніў ён. Цяпер задача беларускіх службоўцаў — знайсьці тых, хто накіроўваў груз, і вызначыць увесь ланцужок фігурантаў гэтай справы.

Пазьней на сайце мытных органаў Рэспублікі Беларусь было апублікаванае відэа затрыманьня.

На пытаньне, ці паступаюць у Беларусь наркотыкі толькі праз заходнія межы, або і празь мяжу з Расеяй, Сянько адказаў, што транзытныя патокі ідуць з усіх бакоў, у тым ліку і з Расеі. Наркотыкі, якія трапляюць з Расеі, могуць быць расейскай вытворчасьці або вытворчасьці трэціх краінаў.

Паводле старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту, беларускія мытнікі «выкарыстоўваюць усе мэтады і спосабы для таго, каб знайсьці наркотыкі, і вынікі дзейнасьці дастаткова эфэктыўныя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG