Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі жыхары сахалінскіх вёсак разьбіраюць дамы на дровы, каб не замерзнуць


На Сахаліне жыхары вёсак Хоэ і Тангі вымушаныя разьбіраць пустуючыя хаты на дровы, каб не замерзнуць.

На Сахаліне жыхары вёсак Хоэ і Тангі вымушаныя разьбіраць пустуючыя хаты на дровы, каб не замерзнуць.

Тапіць печы людзям няма чым. У населеных пунктах скончыліся дровы, а мясцовыя ўлады, адказныя за іх падвоз, ня арганізавалі дастаўку. Апошні раз іх сюды прывозілі ў 2017-м, паведамляе сайт Sakh.com. Набытых тады запасаў хапіла амаль на год. Зараз набыць іх проста няма дзе.

Па словах чыноўнікаў адміністрацыі Аляксандраўск-Сахалінскага раёна, адказных за забесьпячэньне жыхароў дровамі, яны арганізавалі конкурс на пастаўку, аднак на яго ніхто не заявіўся. Прадпрымальнік, які звычайна гэтым займаўся, перастаў весьці бізнэс. Цяпер тэндэр абвясьцілі паўторна, адзін прэтэндэнт нібыта ўжо ёсьць. Але дровы ў вёскі прывязуць не раней за канец лістапада — пачатак сьнежня. Купіць іх у першую чаргу змогуць толькі тыя, у каго ў хляве не засталося ніводнага палена.

Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, у Хоэ зараз 111 прыватных жылых дамоў, у Тангі — 44. У гэты час года сярэдняя тэмпэратура ў раёне складае каля 0 градусаў.

Паводле расейскага заканадаўства, жыхары ня могуць пайсьці і самастойна насекчы дроў у лесе. Гэта забаронена і можа пагражаць штрафам. З 1 студзеня 2019-га Дзярждума Расеі дазволіла расейцам зьбіраць павал у лесе для ўласных патрэбаў. Гэта сухія дрэвы або іх часткі, якія ляжаць на зямлі. Цяпер для іх збору неабходна таксама атрымліваць асобны дазвол.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG