Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі могуць дазволіць гандляваць алькаголем, цыгарэтамі і лекамі праз інтэрнэт


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ужо ў 2019 годзе ў краінах Эўразійскага эканамічнага саюзу, а значыць і ў Беларусі, могуць дазволіць інтэрнэт-гандаль алькаголем, тытунёвымі вырабамі, лекамі, ювэлірнымі вырабамі.

Гэта прадугледжана праектам дарожнай карты па разьвіцьці лічбавага гандлю ў ЭАЭС на 2019-2020 гады. Пра гэта са спасылкай на РБК паведамляе TUT.BY.

Аўтарамі ініцыятывы зьяўляюцца прадстаўнікі электронных гандлёвых пляцовак і асацыяцый, вытворцы, правайдэры лягістычных і плацёжных паслуг.

Як удакладнілі ў прэс-службе Эўразійскай эканамічнай камісіі, цяпер зьбіраюцца меркаваньні прадстаўнікоў бізнэсу ў краінах — удзельніцах ЭАЭС пра тыя праблемы, якія перашкаджаюць разьвіцьцю суб’ектаў лічбавага гандлю, а таксама прапановы аб павышэньні іх прысутнасьці на рынках краін ЭАЭС і выхадзе на глябальныя рынкі.

У пачатку лістапада на пасяджэньні экспэртнай пляцоўкі па лічбавым гандлі ЭАЭС абмяркоўваліся прапановы па разьвіцьцю онлайн-рытэйла — на падставе гэтых рэкамэндацый і будуць уносіцца зьмены ў праект «дарожнай карты».

Як прапісана ў дакумэнце з рэкамэндацыямі, абʼём продажаў праз замежныя гандлёвыя пляцоўкі на тэрыторыі ЭАЭС расьце ў сярэднім на 30% у год. Пры гэтым у краінах ЭАЭС дзейнічаюць абмежавальныя меры па гандлі праз інтэрнэт: існуе наўпроставая забарона на онлайн-продаж алькагольнай прадукцыі, тытунёвых і ювэлірных вырабаў, лекаў. Ініцыятыўная група прапануе ўвесьці ліцэнзійныя правілы і прадаваць гэтыя тавары праз спэцыялізаваныя інтэрнэт-крамы.

У Беларусі ўжо неаднаразова ўздымалася пытаньне з нагоды гандлю сьпіртным праз інтэрнэт. Паўтара года таму адзін з рытэйлераў паспрабаваў дабіцца дазволу на гандаль алькаголем онлайн, але атрымаў адмову. Супраць гандлю алькаголем праз інтэрнэт выступіў і кіраўнік МУС Ігар Шуневіч, які назваў «элемэнтам бесаўшчыны» інтэрнэт-дастаўку алькаголю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG