Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўстрыі затрымалі падазраванага ў шпіянажы на карысьць Расеі


Вена. Ілюстрацыйнае фота

У Аўстрыі затрыманы палкоўнік аўстрыйскай арміі ў адстаўцы, якога падазраюць у шпіянажы на карысьць Расеі. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік міністэрства абароны Аўстрыі Міхаэль Баўэр, служба вайсковай контрвыведкі раскрыла выпадак шпіянажу з дапамогай «сяброўскай спэцслужбы». У дачыненьні да адстаўнога афіцэра, імя якога не называецца, распачатая справа.

Газэта Kronen Zeitung паведаміла раней пра расьсьледаваньне ў дачыненьні да 70-гадовага аўстрыйскага палкоўніка ў адстаўцы, які з канца 1990-х гадоў нібыта перадаваў расейскай вайсковай выведцы інфармацыю аб міграцыйным крызысе, аўстрыйскай вайсковай авіяцыі і артылерыйскіх сыстэмах. Паводле выданьня, за свае паслугі ён атрымаў каля 300 тысяч эўраў. Газэта адзначае, што «падазраваны дзейнічаў вельмі прафэсійна». Займаючы непрыкметны пост у штабе аўстрыйскай арміі, кожныя два тыдні ён сустракаўся са сваім расейскім куратарам «Юрыем» і атрымліваў ад яго заданьні. Здабытыя зьвесткі ён перадаваў з дапамогай зашыфраваных лістоў або праз спадарожнікавую сувязь.

Канцлер Аўстрыі Себастыян Курц і міністар абароны Марыё Кунасэк выступілі 9 лістапада з адмысловай заявай на гэтую тэму. Кіраўнік аўстрыйскага ўраду рэзка асудзіў дзеяньні Расеі і заявіў, што «шпіянаж недапушчальны». Вена чакае ад Масквы тлумачэньняў у гэтай справе, дадаў Курц.

Курц таксама абвясьціў, што з прычыны шпіёнскага скандалу кіраўніца МЗС Аўстрыі Карын Кнайсль адмяніла заплянаваную на пачатак сьнежня паездку ў Расею.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG