Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнік расейскага МЗС: у Беларусі ўсе — нашыя суайчыньнікі


Будынак МЗС Расеі

Такую заяву Дырэктар дэпартамэнту па працы з суайчыньнікамі расейскага Мінстэрства замежных спраў Алег Мальгінаў зрабіў у інтэрвію дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву ТАСС

На пытаньне, якая цяпер колькасьць расейскай грамады за мяжой, ён сказаў:

«На гэтае пытаньне вам не адкажа ніхто. Як мы будзем вызначаць расейскую грамаду? Мы адносім да іх, па-першае, тых, хто зьяўляецца нашчадкам расейцаў. Але сярод іх ёсьць такія, хто не гавораць па-расейску, але яны расейцы па духу і па жыцьці. У нас за мяжой жывуць выхадцы з розных тэрыторый былога СССР або Расейскай імпэрыі, якія могуць гаварыць: так, мы з тэрыторыі Ўкраіны, але мы расейцы. Ці мы з тэрыторыі Сярэдняй Азіі, але мы расейцы. У нас шмат такіх, напрыклад, на тэрыторыі Ізраілю. Яны кажуць: «Так, мы расейскамоўныя, але мы з Украіны, і там ёсьць вось такая супярэчнасьць». Як у такім выпадку вызначыць?

Вось у Нямеччыне ад чатырох да сямі мільёнаў суайчыньнікаў, Але гэта як лічыць — вось прыехалі расейскія немцы з Казахстану, але суайчыньнікі яны ці не? Яны кажуць: «Мы расейцы». Калі яны сябе лічаць расейцамі, то, безумоўна, яны расейцы, яны суайчыньнікі.

Мы лічым, што гэтая лічба складае прыкладна 25-30 млн чалавек. У ЗША, калі браць першыя хвалі, тых, хто яшчэ праз Кітай сышоў, а потым у 1940-х гадах з Шанхая сышоў на Філіпінах і далей у Штатах — там таксама парадку пяць-сем мільёнаў. Вялікія грамады ў нас існуюць у Вялікабрытаніі, у Францыі, безумоўна, у Ізраілі і Аўстраліі. А калі мы возьмем краіны былога СССР — Казахстан, тую самую Ўкраіну, то там цяпер па ўсім дзяржавах пражываюць каля 15 млн.

А як Беларусь лічыць? Там усё суайчыньнікі, так што ўсё гэта вельмі няпроста падзяліць. У палякаў таксама ўсё няпроста, але тым, хто пацьвердзіў, што яны палякі, даюць «карту паляка».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG