Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Нямеччыны прадставіў свой плян захаваньня міру ў Эўропе


Хайка Маас
Хайка Маас

Міністар замежных спраў Германіі Хайка Маас заявіў, што для захаваньня міру ў Эўропе неабходна зьмяніць падыход да кантролю за рознымі відамі ўзбраеньняў і да працэсу раззбраеньня.

«Цяпер адзін аднаму супрацьстаяць ужо не два лёгка прадказальныя ваенна-палітычныя блёкі з роўнымі сіламі. Сьвет стаў больш асімэтрычным. Мяжа паміж ядзернай і канвэнцыйнай зброяй сьціраецца», — піша Маас у артыкуле для Spiegel.

На думку Мааса, ключавая праблема — недахоп даверу паміж бакамі дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці (ДРСМД). Адказнасьць за гэта ён ускладае ў першую чаргу на Расею. Ён заявіў, што Расея дагэтуль не адказала на абвінавачваньні ў парушэньні дамовы.

«Я заклікаў расейскага калегу прытрымлівацца дамовы і забясьпечыць поўную празрыстасьць. Гэтага так і не адбылося», — сказаў міністар.

Паводле Мааса, Нямеччына ў адрозьненьне ад ЗША выступае не за адмену дамовы, а за тое, каб дамагчыся яе выкананьня абодвума бакамі.

У сваім артыкуле Маас прапануе прыкладны плян дзеля захаваньня міру ў Эўропе. Ён прадугледжвае прагматычны абмен дадзенымі паміж ЗША, Расеяй і Эўропай. А таксама поўны кантроль над ракетамі — як балістычнымі, так і крылатымі. Паводле Мааса, неабходна дасягнуць дамоўленасьці з Кітаем аб большай празрыстасьці яго ракетнай праграмы. Таксама Маас выказаўся за забарону найбольш небясьпечных новых відаў зброі.

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп заявіў 20 кастрычніка, што выведзе ЗША з Дамовы аб ліквідацыі ракетаў сярэдняй і малой далёкасьці, паколькі яго парушае Расея.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG