Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей на Мюнхэнскай канфэрэнцыі: пра Косава, Данбас і Прэйгермана


Уладзімер Макей, архіўнае фота
Уладзімер Макей, архіўнае фота

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей, які бярэ ўдзел у менскай сустрэчы Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы, расказаў журналістам пра сваё бачаньне тэмаў і праблемаў форуму, які ўпершыню праводзіцца ў Беларусі.

Паводле Ўладзімера Макея, у Менску на паседжаньнях асноўнай групы Мюнхенскай канфэрэнцыі па бясьпецы абмяркоўваюцца пытаньні, якія маюць «вялізную важнасьць для нашага рэгіёну».

«Вы бачыце, што адбываецца. Пастаянна нейкія канфлікты,новыя гарачыя ці халодныя ачагі, пастаянны рост напружанасьці. Нас гэта не задавальняе, бо мы цярпім ад гэтага ў палітычным, эканамічным, гуманітарным пляне. І мэта гэтага мерапрыемства — пастарацца знайсьці пункты судакрананьня, агульныя асновы, якія дазволяць нам вырашыць праблемы, якімі сёньня літаральна кішыць наш рэгіён », — сказаў Макей.

Пра Косава

Макей заявіў, што яму спадабалася, як падчас абмеркаваньня па ўрэгуляваньні косаўскай праблемы прадстаўнікі Сэрбіі і Косава шмат разоў выкарысталі словы «дыялёг», «кампраміс»,«неабходнасьць знаходжаньня кампрамісу».

У сьпісе ўдзельнікаў, які атрымалі сёньня журналісты, Хашым Тачы пазначаны як «палітычны дзеяч». Так напісана, верагодна, таму, што Беларусь дагэтуль не прызнала сувэрэнітэт і незалежнасьць Косава.

Цяпер Косава як самастойную, незалежную ад Сэрбіі дзяржаву прызналі 111 краін сьвету, якія ўваходзяць у ААН. У той жа час траціна такіх дзяржаў альбо наагул не прызнае Косава, альбо заяўляе пра свой нэўтралітэт у гэтым пытаньні. Сярод іх і два сталыя чальцы Рады бясьпекі ААН — Кітай і Расея.

Сярод удзельнікаў менскай сустрэчы пазначаная і Ана Брнабіч. Яна з чэрвеня 2017 году ачольвае ўрад Сэрбіі. Дачыненьні паміж Сэрбіяй і Косавам застаюцца складанымі.

Паводле Макея, у разуменьні Беларусі дыялёг «зьяўляецца адзіным сродкам для вырашэньня ўсіх праблем».

«І мэта асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы ў Менску — паспрабаваць арганізаваць дыялёг па тых праблемных пытаньнях, якія існуюць сёньня ў нашым рэгіёне».

Пра Данбас

Адносна дыскусіі пра менскі працэс на пасяджэньні асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы ў Менску Ўладзімер Макей сказаў, што асноўная праблема — у вялікай затэарэтызаванасьці пытаньня.

«Мы гаворым пра тое, ці будзе гэты канфлікт працяглым, пра тое, што патрэбна стратэгічнае цярпеньне. Якое стратэгічнае цярпеньне, калі людзі паміраюць, калі трэба вырашаць пытаньне цяпер?Гэта тое, пра што шмат разоў казаў прэзыдэнт Беларусі, і тое, як мы адчуваем гэты канфлікт».

Паводле Макея, на форуме рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны Аляксандар Лукашэнка зрабіў «выразную і канкрэтную заяву». Міністар заклікаў вярнуцца да гэтай заявы.

«Але сёньня гэты дыялёг важны быў для таго, каб бакі яшчэ раз пачулі адзін аднаго, зразумелі заклапочанасьць. Але, на жаль, у нас складаецца ўражаньне, што розныя бакі ня чуюць адзін аднаго і пакуль асабліва нават, відаць, не жадаюць пачуць адзін аднаго. Вось у чым галоўная сёньня праблема».

Пра незалежных экспэртаў

На пытаньне карэспандэнта Свабоды, чаму незалежныя беларускія экспэрты не прадстаўленыя на пасяджэньні асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы ў Менску, Уладзімер Макей адказаў:

«Гэта ня мы запрашалі. Запрашала Мюнхэнская канфэрэнцыя. Яны запрашаюць тых прадстаўнікоў, якіх ведаюць. Яўген Прэйгерман тут, незалежная прэса тут. Калі ласка».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG