Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румас агучыў 10 найважнейшых задач новага складу беларускага ўраду


Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас 31-га кастрычніка прадставіў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў праграму дзейнасьці ўраду на 2018–2020 гады.

Сяргей Румас заявіў, што ўрад паставіў сабе 10 топ-задач:

  1. Разьвіцьцё бізнэсу.
  2. Павелічэньне колькасьці і якасьці паслуг.
  3. Разьвіцьцё ІТ-тэхналёгій.
  4. Узважаная бюджэтна-фінансавая і падатковая палітыка.
  5. Зьніжэньне інфляцыі.
  6. Эфэктыўнае кіраваньне дзяржаўнай уласнасьцю.
  7. Паляпшэньне замежнаэканамічнай дзейнасьці.
  8. Павелічэньне інвэстыцый.
  9. Выраўноўваньне міжрэгіянальных магчымасьцяў.
  10. Добры ўзровень жыцьця грамадзян Беларусі.

Сяргей Румас адзначыў, што цяперашняя праграма мае дзьве карэнныя асаблівасьці параўнальна з папярэднімі.

  • Першая: афіцыйна ўрад заяўляе пра роўнасьць усіх формаў уласнасьці ў краіне.
  • Другая: галоўны арыентыр працы ўраду — павышэньне ўзроўню жыцьця беларускага народу: «Мы ствараем умовы для таго, каб кожны беларус мог добра зарабіць».

25 кастрычніка на сустрэчы зь віцэ-прэм’ерам Аляксандрам Турчыным Аляксандар Лукашэнка абурыўся «некаторымі сыгналамі» аб тым, што ўрад сабраўся займацца выпрацоўкай стратэгіі, хоць стратэгія ўжо выпрацаваная — «яна вызначаецца прэзыдэнтам», казаў ён.

Паводле Лукашэнкі, стратэгія «ўносіцца на прэзыдэнцкіх выбарах і зацьвярджаецца Ўсебеларускім народным сходам». Ураду можна толькі ўносіць прапановы карэктаваньня, але «рашэньні прымае прэзыдэнт», заявіў Лукашэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG