Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памочнік дзяржсакратара ЗША сустрэўся з Макеем і ўсклаў кветкі да помніка Купалу ў Менску


У цэнтры: Часовая павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур і памочнік дзяржсакратара па справах Эўропы і Эўразіі Уэс Мітчэл падчас сустрэчы з кіраўніком МЗС Беларусі Ўладзімерам Макеем
У цэнтры: Часовая павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур і памочнік дзяржсакратара па справах Эўропы і Эўразіі Уэс Мітчэл падчас сустрэчы з кіраўніком МЗС Беларусі Ўладзімерам Макеем

Памочнік дзяржсакратара па справах Эўропы і Эўразіі Уэс Мітчэл на чале амэрыканскай дэлегацыі правёў перамовы ў Менску, сустрэўся з кіраўніком МЗС Беларусі Ўладзімерам Макеем і іншымі высокапастаўленымі чыноўнікамі.

Як паведамляе МЗС Беларусі, на сустрэчы абмяркоўвалі розныя аспэкты супрацоўніцтва паміж Вашынгтонам і Менскам, а таксама актуальныя пытаньні эўрапейскай бясьпекі.

У Менску, як паведамляе прэс-служба амбасады ЗША ў Беларусі, Мітчэл усклаў кветкі да помніка клясыку беларускай літаратуры Янку Купалу.

«Гэта мой першы візыт у Беларусь, — сказаў амэрыканскі дыплямат падчас ўскладаньня кветак. — Cёньня я ўшанаваў Купалава бачаньне незалежнай і сувэрэннай Беларусі, усклаўшы кветкі да помніка яму».

31 кастрычніка памочнік дзяржсакратара Уэс Мітчэл адправіцца ў Вільню, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі кіраўніцтва Літвы. У чацьвер 1 лістапада ён прыбудзе ў Гаагу.

На пазамінулым тыдні Мітчэл у выступе перад Атлянтычнай радай казаў, што сярод асноўных прынцыпаў палітыкі ЗША ў Эўропе — павага тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту хаўрусьнікаў: Украіны, Грузіі «і нават Беларусі», якія ёсьць «мурам супраць расейскага нэаімпэрыялізму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG