Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да рэдакцыі «Новай газэты» у Маскве прывезьлі авечак у клетках


Да рэдакцыі «Новай газэты» у Маскве невядомыя прывезьлі клеткі з авечкамі. На некаторых жывёлаў былі надзетыя камізэлькі з надпісам «Прэса. Новая газэта». Таблічкі з назвай газэты прымацаваныя і да саміх клеткам.

Рэдакцыя зьвярнулася ў паліцыю. Журналісты спадзяюцца, што паліцэйскія дапамогуць вярнуць жывёлаў уладальнікаў.

17 кастрычніка невядомыя падкінулі да рэдакцыі «Новай газэты» пахавальны вянок з пагрозамі на адрас журналіста Дзяніса Караткова. Ён займаўся расьследаваньнем дзейнасьці бізнэсоўца Яўгена Прыгожына, «повара Пуціна» і зьвязаных зь ім структур. 18 кастрычніка туды ж падкінулі кошык з галавой барана з пагрозамі на адрас усёй рэдакцыі.

Гэта далёка ня першыя пагрозы «Новой газете» і яе журналістам. У 2000 годзе быў забіты рэдактар аддзелу спэцпраектаў Ігар Домнікаў, у 2001-м — журналіст Віктар Папкоў, у 2006-м — журналістка Ганна Паліткоўская, у 2009-м — тры журналісты, якія супрацоўнічалі з газэтай: Натальля Эстэмірава, Анастасія Бабурова і Станіслаў Маркелаў. У выданьні падазраюць, што мог быць забіты намесьнік галоўнага рэдактара Юры Шчакачыхін, які ў 2003 годзе памёр ад «моцнага алергічнага шоку» пасьля атрыманьня пагрозаў.

«Новая газэта» — уплывовае расейскае выданьне, вядомае рэзкай крытыкай расейскай улады і выкрывальнымі дасьледаваньнямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG