Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве зрабілі графіці з Алексіевіч. ФАТАФАКТ

У адным са спальных раёнаў Варшавы ўлетку зьявілася графіці з нобэлеўскай ляўрэаткай па літаратуры Сьвятланай Алексіевіч.

У чэрвені менскі стрыт-арт са Святланай Алексіевіч на вуліцы Кастрычніцкая правісеў менш за дзень. Прычына: арт-аб’ект ня быў узгоднены. Стрыт-арт зьявіўся на сьцяне будынка, якое зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю.

Так выглядаў стрыт-арт, прысьвечаны Сьвятлане Алексіевіч. Фота TUT.BY
Так выглядаў стрыт-арт, прысьвечаны Сьвятлане Алексіевіч. Фота TUT.BY

Сьвятлана Алексіевіч — беларуская пісьменьніца, журналістка, першая ў гісторыі Беларусі ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2015 год).

Аўтарка кніг «У вайны не жаночы твар», «Апошнія сьведкі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва» і «Час сэканд-хэнд». Яе кнігі выдаваліся ў 19 краінах сьвету.

XS
SM
MD
LG