Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі на вулічных акцыях затрымалі дзясяткі актывістаў


Актывісты ў Растове-на-Доне выйшлі падтрымаць палітвязьняў. 28 кастрычніка 2018 году

Акцыі ў абарону палітвязьняў у Маскве і Пецярбургу скончыліся затрыманьнямі — каля 60 чалавек былі дастаўлены ў паліцыю. Некалькі чалавек пакінулі ў пастарунках да раніцы, большасьць адпусьцілі пасьля складаньня пратаколаў.

Акцыя прайшла пад лёзунгам «За нашых і вашых дзяцей». Яна была ініцыяваная бацькамі арыштаваных. У Маскве на акцыю да будынка ФСБ выйшла каля 500 чалавек, затрымалі 18.

У Санкт-Пецярбургу актывісты выйшлі на народны сход у цэнтры гораду. Па дадзеных карэспандэнта Радыё Свабода, паліцыя затрымала 40 чалавек, у тым ліку 12-гадовую дзяўчынку і яшчэ некалькіх непаўналетніх. Усе затрыманыя да вечара былі адпушчаныя пасьля складаньня пратаколаў.

Таксама мітынгі і адзінкавыя пікеты прайшлі ў Растове-на-Доне, Новасыбірску, Пензе, Варонежы, Іркуцку і Ніжнім Ноўгарадзе. У Хэльсынкі актывісты правялі пікет перад расейскім пасольствам у Фінляндыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG