Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі прэзыдэнтам можа ўпершыню стаць жанчына


Саламэ Зурабішвілі

Грузія можа стаць першай зь дзяржаваў на Каўказе, якая абярэ прэзыдэнтам жанчыну. На выбарах 28 кастрычніка ў якіх удзельнічаюць 25 кандыдатаў, сярод фаварытаў называюць былую міністарку замежных спраў Саламэ Зурабішвілі.

Цяперашні прэзыдэнт Гіоргі Магвэлашвілі не ідзе на другі тэрмін.

66-гадовая Зурабішвілі нарадзілася ў Францыі. Яна ідзе на выбары як незалежная кандыдатка, але яе падтрымлівае цяперашняя ўрадавая партыя «Грузінская мара», якую ўзначальвае прэм’ер-міністар і мільярдэр Бідзіна Іванішвілі.

Крытыкі нападаюць на яе за паходжаньне і называюць здрадніцай за заяву, што вайна ў Паўднёвай Асэтыі ў 2008 годзе адбылася таму, што «мы паддаліся на правакацыю Расеі».

Сярод моцных кандыдатаў таксама называюць іншага былога кіраўніка МЗС Грыгола Вашадзэ, які прадстаўляе апазыцыйны Аб’яднаны нацыянальны рух, і былога сьпікера парлямэнту Давіта Бакрадзэ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG