Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла пятая ўдзельніца аварыі зь легкавіком, які наляцеў на трактар


Аварыя ў Чэрыкаўскім раёне, 19 кастрычніка
Аварыя ў Чэрыкаўскім раёне, 19 кастрычніка

У шпіталі памерла апошняя пасажырка Renault Logan, які ўрэзаўся ў плуг трактара пад Чэрыкавам. Кіроўца і яшчэ тры пасажыркі загінулі на месцы.

19-гадовая дзяўчына памерла ўдзень 26 кастрычніка, піша Tut.by. Траўмы, атрыманыя падчас аварыі, былі несумяшчальныя жыцьцём, у яе былі пашкоджаньні галаўнога мозгу. Дзяўчына знаходзілася ў коме.

Аварыя ў Чэрыкаўскім раёне, 19 кастрычніка
Аварыя ў Чэрыкаўскім раёне, 19 кастрычніка

Аварыя адбылася 19 кастрычніка на шашы Чэрыкаў — Магілёў — Касьцюковічы. Паводле Сьледчага камітэту, жанчына-кіроўца не заўважыла ўсталяваную ззаду трактара прычапную прыладу з плугамі. Плугі, зь якім сутыкнуўся аўтамабіль, не былі аснашчаныя габарытнымі агнямі і сьвятловяртаючымі элемэнтамі. Кіроўцу трактара затрымалі.

Супраць яго завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 317 КК (парушэньне ПДР, што пацягнула сьмерць па неасьцярожнасьці). Яму пагражае ад 3 да 7 гадоў турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG