Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Армэніі ня змог абраць прэм’ер-міністра ў першым туры галасаваньня


Нікол Пашыньян у парлямэнце Армэніі. 24 кастрычніка 2018 году.
Нікол Пашыньян у парлямэнце Армэніі. 24 кастрычніка 2018 году.

Падчас першага туру галасаваньня Нацыянальны сход Армэніі сёньня ня змог абраць прэм’ер-міністра.

Тры фракцыі — Рэспубліканскай партыі Армэніі, «Царук’ян» і «Дашнакцуцюн» — заявілі, што ня будуць удзельнічаць у галасаваньні, а фракцыя «Елк» заявіла, што ўстрымаецца пры галасаваньні.

У выніку, за кандыдатуру выканаўцы абавязкаў прэм’ер-міністра Нікола Пашыньян прагаласавалі 0 дэпутатаў, 1 дэпутат прагаласаваў супраць, 11 — устрымаліся.

Напярэдадні парлямэнцкая фракцыя «Елк» на гэтую пасаду вылучыла выканаўцу абавязкаў прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна.

Пашыньян і яго палітычная каманда зацікаўленыя ў неабраньні новага прэм’ер-міністра, з дапамогай чаго яны дамагаюцца роспуску парлямэнту і правядзеньня датэрміновых выбараў у заканадаўчы орган. Цяпер у парлямэнце самую буйную фракцыю мае былая кіроўная Рэспубліканская партыя Армэніі.

Згодна з Канстытуцыяй Армэніі, парлямэнт можа быць распушчаны толькі пры ўмове, што на працягу двух тыдняў ён двойчы ня зможа абраць новага прэм’ер-міністра.

Саюзьнікі Пашыньяна, які з тактычных меркаваньняў сышоў у адстаўку 16 кастрычніка, заявілі, што вылучылі яго ў кандыдаты для таго, каб быў выкананы фармальную бок працэдуры.

Неабраньне Пашыньяна сёньня стала першым крокам на шляху да роспуску парлямэнту. Калі на працягу тыдня ня будзе вылучаны кандыдат на пасаду прэм’ера-міністра ці галасаваньне 31 кастрычніка па якой-небудзь кандыдатуры не прывядзе да абрання новага прэм’ера, то Нацыянальны сход Армэніі будзе распушчаны сілай закону. У такім выпадку, датэрміновыя парлямэнцкія выбары пройдуць у першай палове сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG