Сёньня вечарам у прамым эфіры Грамадзкага тэлебачаньня Армэніі прэм’ер-міністар краіны Нікол Пашыньян абвясьціў аб сваёй адстаўцы.
Адзначым, што сыходзячы ў адстаўку, Пашыньян, фактычна, запускае працэдуру датэрміновых выбараў у парлямэнт.
Згодна з заявамі прадстаўленых у парлямэнце фракцый, якія запэўнілі, што ня стануць вылучаць іншых кандыдатаў на пасаду прэмʼер-міністра, на працягу бліжэйшых двух тыдняў дэпутаты двойчы ня змогуць абраць новага прэмʼер-міністра, што прывядзе да роспуску Нацыянальнага сходу сілай закона і правядзеньні датэрміновых выбараў у сьнежні.