Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі дырэктар прадпрыемства пяць гадоў не плаціў рабочым заробак


На Камчатцы распачалі крымінальную справу ў дачыненьні да генэральнага дырэктара аленегадоўчага прадпрыемства «Сха Дружба», супрацоўнікі якога на працягу некалькіх гадоў не атрымлівалі зарплату, паведамілі ў Сьледчым рэгіянальным камітэце.

Па вэрсіі сьледзтва, кіраўнік арцелі — яго імя не называецца — «з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасьці, абумоўленай жаданьнем працягнуць камэрцыйную дзейнасць і самастойна атрымліваць заработную плату і іншыя выплаты», пяць гадоў прысвойваў сабе заробак 32 работнікаў.

Раней на дырэктара гаспадаркі ўжо заводзілі крымінальную справу аб нявыплаце заробку васьмі работнікам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG